Кансультацыі для ўдзельнікаў конкурсу Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь-Украіна
Патэнцыяльныя заяўнікі ў працэсе падрыхтоўкі прапаноў праектаў на конкурс Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна" могуць скарыстацца магчымасцю індывідуальных кансультацый.
Падчас кансультацый магчыма абмеркаваць і вырашыць пытанні наконт складання заяўкі, бюджэту, дакументацыі і інш. Пытанні па працэдуры правядзення тэндэру магчыма накіраваць да адміністратара Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна".
Для індывідуальных кансультацый патэнцыйныя заяўнікі могуць запоўніць адмысловыя формы заяўкі, канцэпцыі, бюджэту і свае пытанні (спампаваць формы можна праз сайт праграмы) і даслаць гэтыя дакументы на ангельскай або рускай мове да 21 лютага 2016 года экспертам праграмы Ларэнца Нава ([email protected]), Эрыкасу Янкаўскасу ([email protected]).
Інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы.
Крыніца: EaPTC.eu.