Канферэнцыя ў Варшаве "Расія і яе суседзі"
З 10 па 13 ліпеня 2015 у Варшаве (Польшча) пройдзе 12-я штогадовая міжнародная ўсходнееўрапейская канферэнцыя "Расія і яе суседзі", прысвечаная знешняй палітыцы Расійскай Федэрацыі, змяненням ў краінах былога "камуністычнага" блоку і былога СССР.
На канферэнцыі будуць абмеркаваныя наступныя тэмы: аўтарытарызм, памежжа, грамадзянская супольнасць і вяршэнства закону, камунізм і посткамунізм, культура, дэпартацыі, Усход і Захад, Усходняе партнёрства, эканоміка і эканамічныя трансфармацыі, энергетычная бяспека, НАТА і рэгіянальная бяспека, глабалізацыя, гісторыя і сучасныя праблемы, меньшасці, нацыі, нацыянальнасці і нацыянальныя канфлікты, няўрадавыя арганізацыі, рэлігія, канфлікты ў рэгіянальнай гістарычнай памяці, трансфармацыі і дэмакратызацыі і інш.
Заяўкі і выступы ўдзельнікаў канферэнцыі мусяць быць падрыхтаваныя на англійскай мове.
Тэзісы прымаюцца да 10 траўня 2015 года.
Удзел у канферэнцыі платны (для ўдзельнікаў з Усходняй Еўропы ўнёсак складае 50 еўра, для студэнтаў – 20 еўра). Ёсць магчымасць пражывання ў інтэрнаце ўніверсітэта па зніжаных коштах. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.
Паводле Adukacyja.info.