Канферэнцыя ў Рызе для будучых лідэраў 28-29 верасня

Канферэнцыя ў Рызе - унікальная магчымасць канструктыўнага дыялогу, прысвечанага міжнародным пытанням бяспекі паміж вядучымі сусветнымі асобамі, якія прымаюць рашэнні. Арганізатары канферэнцыі: Латвійская трансатлянтычная арганізацыя, Міністэрства абароны Латвіі, Міністэрства замежных спраў Латвіі. Магчымасць праводзіць такія дэбаты на розных узроўнях і з удзелам палітыкаў высокага ўзроўню, дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў рэгіянальных і міжнародных СМІ - доказ здольнасці думаць і працаваць у глабальным кантэксце, прыцягваючы ключавых гульцоў і магчымасць абмеркаваць важныя пытанні, якія закранаюць наша грамадства.

У гэтым годзе форум збярэ маладых, таленавітых і матываваных дыпламатаў, журналістаў, палітыкаў і чыноўнікаў. Удзельнікі правядуць тры дні ў дыскусіях і на семінарах. Канферэнцыя разлічана на 45 удзельнікаў. На форуме будуць закрануты важныя аспекты бяспекі ЕС, НАТО, магчымае супрацоўніцтва з краінамі паўночнага і паўднёвага суседства, тэрарызм і метады барацьбы з ім.

Удзел у канферэнцыі бясплатны, але ўдзельнікі павінны самі аплаціць транспартныя выдаткі і кошт візы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • кандыдат ці кандыдатка павінен цікавіцца замежнай палітыкай і пытаннямі бяспекі;
  • кандыдат ці кандыдатка павінен быць матываваны;
  • кандыдат ці кандыдатка павінен прысутнічаць на ўсёй праграме канферэнцыі;
  • падаваць заяўкі могуць кандыдаты і кандыдатк, якія маюць розны прафесійны вопыт і адукацыю, асноўны акцэнт на моцную зацікаўленасць міжнароднымі адносінамі, бяспекай і абаронай;
  • кандыдатамі і кандыдаткамі могуць быць студэнты ўсіх узроўняў (бакалаўрыят, магістратура, аспірантура) і выпускнікі ВНУ, маладыя прафесіяналы узростам 20 - 27 гадоў.
  • Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць заяўку.

 

Дэдлайн 6 жніўня.

Паздрабязнасці на сайце арганізатараў.

Крыніца: http://grantist.com/