Канферэнцыя ў Лондане па тэме правоў чалавека
пан, 2019-04-08 06:07
The Trust Conference Changemakers Programme (Лондан, Велікабрытанія) шукае ўдзельнікаў і ўдзельніц з усяго свету. Да ўдзелу запрашаюцца актывісты і актывісткі, якія працуюць у галіне правоў чалавека. Прыярытэт будзе аддадзены кандыдатам і кандыдаткам, якія змогуць паказаць, як іх удзел у канферэнцыі якасна зменіць іх працу і эфектыўнасць. Арганізатары прадстаўляюць 60 стыпендый, якія пакрыюць транспартныя выдаткі, кошт візы і пражывання. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 3 траўня 2019.
Патрабаванні:
- праца ў галіне правоў чалавека;
- валоданне ангельскай мовай;
- прыярытэт будзе на баку тых кандыдатаў і кандыдатак, якія паходзяць з краінаў, якія развіваюцца;
- на канферэнцыі можна пазнаёміцца з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі ўплывовых НДА, дырэктарамі карпарацый, брыстамі, дзяржаўнымі службоўцамі і прадстаўнікамі дабрачынных фундацый.
Крыніца: trustconference.com