Канферэнцыя ў Канадзе Women Deliver 2019
Канферэнцыя Women Deliver 2019 (3-6 чэрвеня, Ванкувер) - самая вялікая ў свеце канферэнцыя, прысвечаная гендэрнай роўнасці, здароўю, правам і дабрабыту ўсіх жанчын і дзяўчат. Ад лейтматываў да сацыяльных прадпрыемстваў, семінараў, кінафэстаў - канферэнцыя прадаставіць мноства магчымасцяў для пабудовы больш раўнапраўнага свету. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 19 красавіка.
Канферэнцыя дасць больш ведаў, прапануе вырашэнне многіх глабальных праблем і прыцягне шырокую аўдыторыю. Спікерамі будуць закрануты тэмы здароўя, харчавання, адукацыі, эканамічныя і палітычныя паўнамоцтвы ў галіне правоў чалавека, кіраванне і таксама роўнасць жанчын і дзяўчат.
Арганізатары прапануюць стыпендыі тым удзельнікам, якія без стыпендыі не мелі б магчымасці наведаць канферэнцыю. Стыпендыя аплачвае:
- авія-пералёт эканом класам;
- кошт рэгістрацыі ў канферэнцыі;
- пражыванне ў гасцініцы;
- харчаванне;
- кошт візы;
- транспарт па краіне;
- медыцынскую страхоўку.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць кандыдаты ўсіх узростаў;
- у прыярытэце кандыдаты з краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу або прадстаўнікі ўразлівых груп насельніцтва, якія змагаюцца за права жанчын і дзяўчат;
- стыпендыяты абавязаны таксама прыняць удзел у анлайн канферэнцыі і лагеры, якія адбудуцца ўвосень ці ўзімку 2019;
- правесці хаця б адзін палітычны дыялог ці канферэнцыю ў роднай краіне;
- неабходна прысутнічаць на ўсёй праграме канферэнцыі;
- заяўку на атрыманне стыпендыі можна падаць анлайн.
Крыніца: wd2019.org