Канферэнцыя Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus

Канферэнцыя Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus адбудзецца 13 кастрычніка 2018 (12:00 - 19:00). Адрас: EventSpace, вул. Кастрычніцкая, 10б. Уваход вольны. Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, адукацыя і гарады. Рэгістрація анлайн, колькасць месцаў абмежавана.

Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіравана хада гісторыі. Новая канферэнцыя Цэнтра новых ідэй акурат пра гэта. Reshape 2018 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу і стартапаў, аналітычных цэнтраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Крыніца: ideaby.org