Канферэнцыя, прысвечаная развіццю экалагічнай прыязнасці ў Беларусі (Мінск)

17 лютага 2017 г.  (09:30—17:30) Цэнтр экалагічных рашэнняў (Беларусь) запрашае на канферэнцыю  «Развіццё экалагічнай прыязнасці ў Беларусі». Мэта канферэнцыі – абмеркаванне акутальнага стану і развіцця беларускіх ініцыятыў па экалагічна прыязным ладзе жыцця. Ва ўдзельнікаў і удзельніц будзе магчымасць падзяліцца напрацоўкамі па тэме экалагічнай прыязнасці, абмяняцца досведам, таксама абмеркаваць пазіцыі па найбольш важных накірунках развіцця экалагічнай прыязнасці ў нашай краіне.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі:

  • арганізацый, ініцыятыў, якія працуюць на прасоўванне экалагічна прыязнага ладу жыцця і са змежнымі тэмамі;
  • дзяржаўных структур, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя, здароўя насельніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця;
  • бізнес-структур;
  • навукова-даследчых арганізацый;
  •  СМІ.

У праграме – роля мясцовых супольнасцей у развіцці экаспрыяльных практык, фандрайзінг як спосаб падтрымкі экапрыязных праектаў і рашэнняў, міжсектарнае супрацоўніцтва для вырашэння праблем і падтрымкі экапрыязнага ладу жыцця; візуалізацыя і заўважнасць “зялёных “ ініцыятыў (гісторыі поспеху і памылкі), экалагічная адукацыя і асвета (хто, дзе і як), перспектывы развіцця экасупольнасці і “зялёных” ідэй – што выжывае ў зменлівым свеце?
На канферэнцыі таксама плануюць прэзентаваць вынікі сацыялагічнага даследавання і вывучэння развіцця экалагічнай прыязнасці ў Беларусі (1991-2015), праведзеных Цэнтрам экалагічных рашэнняў у 2015-2016 гг.
Зарэгістравацца можна праз электронную форму не пазней за 12 лютага 2017 г.
Адрас: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Раў (Праспект газеты Праўда,11) 
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Дар’і Чумаковай або Марыі Рудзь
па тэлефоне:  +37517 237 40 70 ці адрасе сеційнай пошты [email protected].
Крыніца: ecoidea.by