Канферэнцыя па Ўсходнім партнёрстве (Варшава)
22-26 чэрвеня 2015 года ў Варшаве пройдзе канферэнцыя па тэме гісторыі Вышаградскай групы і развіцця Ўсходняга партнёрства. Мерапрыемства ладзіць Вышаградская школа палітычных даследаванняў. Мэта сустрэчы - абмен досведам дэмакратычных пераменаў у краінах Вышаградскай групы (Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакіі) для прафесіяналаў з краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана).
На мерапрыемства запрашаюцца кандыдаты з гэтых краін. Патрабаванне да ўдзельнікаў - мінімум 3 гады працы (вітаецца афіцыйны прафесійны стаж у блізкіх да тэмы сустрэчы сферах).
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам стыпендыю, якая ўключае 5-дзённы трэнінг, пражыванне, харчаванне і выдаткі на падарожжа і візу. Кандыдатам неабходна да 17 траўня 2015 года даслаць CV у фармаце "Europass" і прайцсі рэгістрацыю на гэтай старонцы.
Падрабязная інфармацыя пра сесіі і сустрэчы па тэме Ўсходняга партнёрства Вышаградскай школы палітычных даследаванняў размешчана тут.
Паводле Edu-Active.com.