Канферэнцыя па тэме расізму, нацыяналізму і ксенафобіі (Варшава)
17-16 сакавіка 2016 года ў Варшаве (Польшча) ладзіцца міжнародная міждысцыплінарная канферэнцыя "Расізм, нацыяналізм і ксенафобія".
Мэта арганізатараў канферэнцыі - абмеркаванне небяспекі расізму, нацыяналізму і ксенафобіі з розных бакоў, даследаванне іх праяў у сучаснай палітыцы, грамадстве, у культуры. Удзельнікам канферэнцыі прапануецца звярнуць значную ўвагу на феномен рэпрэзентацыі расізму, нацыяналізму і ксенафобіі ў сучасным мастацтве: літаратуры, кіно, тэатры і г.д.
Запрашаюцца даследчыкі ў галіне: гісторыі, антрапалогіі, эканомікі, права, сацыялогіі, палітычных навук, міграцыі, гендэрнай роўнасці, аховы правоў чалавека, кіно, дызайну, выяўленчага мастацтва, літаратуры і мастацтва, гісторыі літаратуры, тэатральнага мастацтва, філасофіі, посткаланіялізму, кагнітыўных навук, псіхалогіі, псіхіятрыі і псіхааналізу, медыцынскіх навук, гістарычнай памяці ды інш. Арганізатары заахвочаюць удзел даследчыкаў-пачаткоўцаў, дактарантаў.
Вітаюцца разнастайныя формы прэзентацыяў: тэматычныя даследаванні, параўнальны аналіз, тэарэтычныя расследаванні, праблемна-арыентаваная аргументацыя і г.д.
Арганізатары прапануюць наступныя тэмы для абмеркавання:
1. Палітыка і гісторыя
- каланіялізм/посткаланіялізм,
- антысемітызм: мінулае і сучаснасць,
- ісламафобія і тэрарызм,
- арыенталізм,
- імперыялізм,
- злачынствы супраць чалавецтва,
- парушэнні правоў чалавека,
- нацыяналізм і патрыятызм,
- ксенафобія і касмапалітызм,
- расізм, нацыяналізм і рэлігія.
2. Антрапалогія і філасофія
- ідэалогіі расізму,
- нацыяналізм і "воля ўлады",
- культурніцкія прыкметы (вызначальнікі) расізму, нацыяналізму і ксенафобіі,
- "нацыяналістычныя нацыі",
- ксенафобныя грамадствы,
- расісцкія пакаленні.
3. Псіхалогія
- стэрэатыпы і забабоны,
- расісцкія міфы і фантазмы,
- расізм і "механізм казла адпушчэння",
- ксенафобія і пачуццё віны,
- нацыяналізм і нарцысізм,
- псіхалагічная праекцыя і рэпрэсіі,
- індывідуяльная і сацыяльная схільнасць да ідэалогіі нянавісці,
- тэрапія ахвяраў дыскрымінацыі.
4. Памяць і ахова правоў чалавека
- арганізацыя аховы правоў чалавека,
- адукацыя супраць расізму, нацыяналізму і ксенафобіі,
- гістарычная памяць у сістэме адукацыі,
- месцы гістарычнай памяці,
- салідарнасць з ахвярамі гвалту,
- суперажыванне "іншым".
5. Літаратура і мастацтва
- расізм, нацыяналізм і ксенафобія ў літаратуры, кіно, тэатры,
- расісцкія творцы,
- літаратура і мастацтва супраць ідэалогіі нянавісці.
Мова канферэнцыі - ангельская.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 снежня 2015 года.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць сціслы рэферат (да 300 словаў) планаванай 20-хвіліннай прэзентацыі і кароткую біяграфію на абодва электронныя адрасы: [email protected], [email protected] (прафесар Wojciech Owczarski). Абраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні 5-га студзеня 2016 года.
Падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства - тут.
Крыніца: Edu-Active.com.