Канферэнцыя па мадэляванні ААН для падлеткаў
«Офіс прасоўвання ініцыятыў» (Беларусь) у межах сваёй праграмы па мадэляванні ААН «MINTMUN» абвяшчае набор дэлегацый на ўдзел у еўрапейскіх мадэлях ААН: KARMUN (Будапешт, Венгрыя); HAGAMUN (Гаага, Нідэрланды) і SPIMUN (Санкт-Пецярбург, Расія). Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі ва ўзросце 14-19 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай, цікавяцца міжнароднымі праблемамі і працай ААН.
На канферэнцыя па мадэляванні ААН юныя ўдзельнікі і ўдзельніцы выступяць у ролі дыпламатычных прадстаўнікоў розных краін, абмяркуюць акутальныя сусветныя праблемы і будуць імкнуцца распрацаваць эфектыўныя механізмы для іх вырашэння; разаўюць валоданне дзелаваой ангельскай, граматнае і эфектыўнае вядзенне перамоў, паглыбяць веды ў сацыльна-эканамічнай геаграфіі і эканамічных адносінах. Нарэшце – завядуць новыя знаёмствы, набудуць упэўненасць у сабе ды іншыя карысныя якасці.
Удзел платны і залежыць ад месца правядзення мадэлявання. У рэгістрацыйную плату уваходзць: кошт праезда (авіяквіток з Мінска), пражыванне, харчаванне, неабходныя матэрыялы для ўдзелу ў мерапрыемстве), падрыхтока ўдзельнікаў да канферэнцыі, візавыя выдаткі.
Расклад:
6-13 сакавіка 2017 г. – Будапешт (350 еўра);
8-14 сакавіка 2017 г. – Гаага (450 еўра);
24-30 сакавіка 2017 г. – Санкт-Пецярбург (250 еўра).
Дэлегацыі суправаджае кваліфікаваны MUN-Director, запрошаны MINTMUN «Офіс прасоўвання ініцыятыў» ажыццяўляе комплексную індывідуальную падрыхтоку да канферэнцыі, а таксама вырашае ўсе пытанні, звязаныя з лагістыкай паездкі (пражыванне, праезд, візавя выдаткі, праграму знаёмсва з горадам. які наведваюць удзельнікі і ўдзельніцы).
Заяўку трэба падаваць анлайн і рабіць гэта на ангельскай мове.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе сеціўнай пошты [email protected] або па тэлефоне: +375293958502.
Крыніца: www.ngo-oip.by