Канферэнцыя па лічбавых камунікацыях Rockit Digital Summit у Варшаве

16-17 лютага 2017 г. у Варшаве (Польшча) будзе праходзіць Rockit Digital Summit – штогадовая міжнародная канферэнцыя па інавацыях, прадпрымальніцкім падыходзе, тэхналогіях і лічбавай камунікацыі і медыях. Дэдлайн для падачы - 30 студзеня 2017 г.

RockitWAW –  галоўная канферэнцыя па пабудове кантактаў сярод прафесіяналаў медыя сферы, маркетынгу, бізнесу, няўрадавых арганізацый у Еўропе і Цеэнтральнай Азіі.  На RockitWAW  прыязджаюць спікеры сусветнага класу, каб правесці натхняльныя дыскусіі па лічбавых камунікацыях, тэхналагічных трэндах і развіцці медый. Канферэнцыя прыдумана дзеял таго, каб дзяліцца ідэямі, натхняць іншых і натхняцца самім.

У мерапрыемстве будуць удзельнічаць больш за 450 чалавек, сярод якіх :
•    медыі – журналісты, блогеры, рэдактары, медыя-менеджэры
•    маркетынг – прафесіяналы ад лічбавага маркетынгу і рэкламы;
•    бізнес супольнасць – прадпрымальнікі, стартапы, карпаратыўныя менеджэры;
•    няўрадавыя арганізацыі – актывісты, спецыялісты па камунікацыях
•    урадоўцы – праэсавыя сакратары дзяржаўных устаноў, паліткансультанты.


Існуе магчымасць выйграць грант на пакрыццё падарожных выдаткаў і пражыванне ў Варшаве. Усё, што неабходна зрабіць – напісаць публічны пост, які тлумачыць, чаму Вы хочаце ўдзельнічаць у Rockit. Гэта можа быць здымак, карцінка, відэа, гіфка або тэкст з тэгам (і гэта абавязкова!) #IWant2RockitWAW.

Аўтар самага крэатыўнага паста далучыыц да #RockitWAW за кошт арганізатараў. Чым болей “лайкаў” і “шэраў” вы атрымаеце – тым большыя Вашы шансы! Спабоніцтве заканчваецца ў панядзелак – 30.01.2017 апоўначы. Зарэгістравацца на ўдзел у канферэнцыі можна тут http://rockit.digital/ Калі ёсць дадатковыя пытанні, можна звяртацца па адрасе: [email protected]  або  [email protected].
Крыніца: rockit.digital