Канферэнцыя па дэмакратыі і развіцці (Браціслава, Славакія)
пан, 2016-07-04 13:09
Фундацыя "Pontis" запрашае прадстаўнікоў акадэмічных колаў і незалежных даследчыкаў да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі "Развіццё і дэмакратыя: устойлівы свет, дзе ніхто не пакінуты", якая пройдзе ў кастрычніку 2016 года ў Браціславе (Славакія).
Вітаюцца даследаванні і матэрыялы па наступных тэмах: "Міграцыя як "драйвер" развіцця", "Як зрабіць гарады інклюзіўнымі, бяспечнымі, устойлівымі?", "Інавацыі для пазітыўных сацыяльных і экалагічных змен у свеце", "Імплементацыя мэтаў устойлівага развіцця: роля выканаўцаў і сродкаў укаранення", інш.
Кандыдаты могуць даслаць "кейсавыя" даследаванні, апісанне праектаў, інш. Больш падрабязная інфармацыя - па гэтай спасылцы.
Паводле NadaciaPontis.sk.