Канферэнцыя па бяспецы дарожнага руху (Бразілія)

Журналісты, якія свабодна валодаюць ангельскай мовай і цікавяцца тэмай бяспекі дарожнага руху, могуць падаць заяўку на атрыманне дадзенай стыпендыі.

Міжнародны цэнтр для журналістаў (ICFJ) прапануе стыпендыі дзеля ўдзелу ў 2-й Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па бяспецы дарожнага руху, арганізаванай ўрадам Бразіліі. Мерапрыемства фінансуецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Канферэнцыя будзе праходзіць з 17-га па 19-га лістапада 2015 года ў горадзе Бразіліа.

Мэта канферэнцыі - распаўсюд ведаў і спрыянне актыўным дзеянням па прадухіленні дарожна-траспартных здарэнняў і павышэнні бяспекі на дарогах.

Да пачатку канферэнцыі стыпендыяты прымуць удзел у 1-дзённым трэнінгу па асвятленні тэмы бяспекі дарожнага руху. У прыватнасці, навучэнцы пазнаёмяцца з асновамі дата-журналістыкі і прыладамі па выкарыстанні дадзеных, стварэння інфаграфікі і візуалізацый для адлюстравання ўплыву бяспекі дарожнага руху на соцыюм.

Абраныя ўдзельнікі змогуць распавесці пра мерапрыемства ў сваіх СМІ. Стыпендыя пакрывае кошт паездкі, прыжывання і ўдзелу ў канферэнцыі.

Заяўкі прымаюцца да 2-га верасня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.