Канферэнцыя па анлайн-журналістыцы (Злучаныя Штаты)

Міжнародны сымпозіюм па анлайн-журналістыцы прымае даследчыя працы, прысвечаныя зменам кантэнту навін і іх прэзентацыі ў сеціве, бізнэс-мадэлям лічбавай журналістыкі, змяненню ролі журналіста і чытача, уплыву мабільных тэхналогій на журналістыку, а таксама этычнаму і юрыдычнаму значэнням глабальнай даступнасці журналістыкі.

Арганізатары канферэнцыі раюць уключаць у даследванні мультымедыйныя элементы. Удзельнікі канферэнцыі могуць прэзентаваць відэа, інтэрактыўную інфаграфіку, аудыё ў дадатак да артыкулаў.

Канферэнцыя адбудзецца ў Тэхасскім універсітэце (Осцін, Злучаныя Штаты). Мерапрыемства ўключае дыскусіі з ўдзелам навукоўцаў і журналістаў з унівверсітэтаў і сусветных інфармацыйных арганізацыяў. Артыкулы, прынятыя на сымпозіюм, будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе канферэнцыі.

Працы прымаюцца толькі на ангельскай мове. Дэдлайн - 12 снежня 2014 года.

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.

 

Паводле Anri.org.ru.