Канферэнцыя OpenCon у Берліне для моладзі
11-13 лістапада 2017 г. у Берліне (Германія) пройдзе OpenCon – мерапрыемства, якое аб'ядноўвае маладых даследчыкаў, бібліятэкараў і студэнтаў з усяго свету каб стварыць аб'яднанне лідараў наступнага пакалення, якія будуць папулярызаваць адукацыю і даследаванні ў сваіх краінах.
OpenCon – гэта платформа, якая прызначана для маладога пакалення і дазваляе даведацца больш пра Open Access, Open Education і Open Data, дапамагае развіць крытычна важныя навыкі і каталізаваць дзеянні ў напрамку лепшага доступу да даследаванняў, адукацыйных матэрыялаў, лічбавых дадзеных і г. д.
Сустрэча ў Берліне служыць цэнтральным элементам шырокай сеткі лідараў, якая займаецца спрыяннем супрацоўніцтву ды ініцыятывам у сферах дзейнасці OpenCon, паміж прадстаўнікамі наступнага пакалення. Як і раней OpenCon 2017 будзе складацца з семінараў, дыскусій, хакатонаў, прысвечаных Open Access, Open Education і Open Data. Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць навыкі ў ключавых галінах спецыялізацыі OpenCon, пазнаёмяяца з калегамі з розных карін свету і сусветнымі лідарамі.
Большасць запрошаных атрымаюць поўнае або частковае фінансаванне вандроўкі і ўдзелу ў мерапрыемствах праграмы.
Патрабаванні:
• быць студэнтам (-ткай) ці маладым акадэмічным прафесіяналам з розным досведам працы;
• арганізатары маюць жаданне падтрымаць тых, хто мае ідэі для новых праектаў ды ініцыятыў і тых, хто ўжо рэалізуе свае праекты;
• асноўным крытэрам адбору будзе цікавасць удзельнікаў і ўдзельніц да Open Access, Open Education, and Open Data і жаданне дзейнічаць у гэтых абласцях.
Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць заяўку да 1 жніўня 2017 г. (грант пакрывае ў тым ліку і транспартныя выдаткі).
Крыніца: opencon2017.org