Канферэнцыя «Новыя навыкі для новых спраў» (Мінск)
пан, 2019-11-18 09:32
Канферэнцыя «Новыя навыкі для новых спраў: магчымасці і выклікі для навучання на працягу ўсяго жыцця ва ўмовах развіцця лічбавай эканомікі» адбудзецца 9-10 снежня (Мінск, канферэнц-зала гатэля "Вікторыя", пр. Пераможцаў, 59). Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца анлайн.
Канферэнцыя пазнаёміць удзельнікаў/ц з магчымасцямі і выклікамі, якія лічбавая эканоміка ставіць перад грамадствам у цэлым, дзяржавай і прыватнымі асобамі. Удзельнікі/цы таксама даведаюцца аб інавацыйных міжнародных і беларускіх практыках у галіне навучання на працягу ўсяго жыцця.
Крыніца: lllconferencevet.tilda.ws