Канферэнцыя Harvard Model Congress Asia для вучняў старэйшых класаў (Сінгапур)
Канферэнцыя Harvard Model Congress Asia, якая адбудзецца 3-6 студзеня 2019, з'яўляецца міжнароднай канферэнцыяй, на якой вучні старэйшай школы змогуць атрымаць веды і практычны вопыт работы ўрада гуляючы ролю чыноўнікаў ураду ЗША і некалькіх міжнародных палітычных органаў. Кошт удзелу ў канферэнцыі 50$ з вучня і ад 100$ для дэлегаты. Для канферэнцыі гэтага года арганізатары заснавалі як поўныя стыпендыі (пакрываюць выдаткі на пражыванне, удзел у канферэнцыі і транспартныя выдаткі) і частковыя стыпендыі (пакрываюць толькі кошт ўдзелу ў канферэнцыі). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 кастрычніка 2018.
Канферэнцыя імкнецца выхаваць і развіць новае пакаленне сусветных лідараў, прапаноўваючы сапраўды інтэрактыўную праграму, у рамках якой адбываецца камунікацыя адзін-на-адзін са студэнтамі Гарварда, дэбаты па важных міжнародных пытаннях, крос-культурныя сувязі паміж дэлегатамі з Азіі і іншых краін свету.
Вучні, якія прадстаўляюць больш за 20 нацыянальнасцяў сустракаюцца на канферэнцыі для сумеснай працы па вырашэнню пытанняў, якія тычацца ўрадаў усяго свету. Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўваюць праблемы сучаснай палітыкі, палітычныя праекты, распавядаюць навіны.
У канферэнцыі могуць прыняць удзел вучні старэйшай школы. Для атрымання стыпендыі неабходна падаць такія матэрыялы: рэгістрацыйную форму, відэа, рэкамендацыйны ліст. Стыпендыя выплачваецца тым, для каго фінансавыя цяжкасці з'яўляюцца перашкодай для наведвання канферэнцыі.
Крыніца: hmcasia.org