Канферэнцыя Еўрапейскага цэнтральнага банку па пытаньнях дзяржаўных фінансаў (Германія)

Еўрапейскі цэнтральны банк запрашае спецыялістаў у сферы фінансаў да ўдзелу ў канферэнцыі "Фіскальная, грашова-крэдытная палітыка і іх узаемадзеянне ў валютным саюзе", якая адбудзецца 11-12 снежня 2014 года ў горадзе Франкфурце-на-Майне, Германія.

Канферэнцыю па пытяньнях дзяржаўных фінансаў ладзяць Аддзел па грашова-крэдытнай палітыцы і Аддзел стратэгіі манетарнай палітыкі Еўрапейскага цэнтральнага банку. Мэта канферэнцыі - вывучэньне ўзаемадзеяння фіскальнай і манетарнай палітыкі ў валютных саюзах ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу еўразоны.

У мерапрыемствы прымуць удзел прадстаўнікі Еўрапейскага цэнтральнага банку, а таксама вядучыя міжнародныя спецыялісты ў галіне грашовай дзяржаўнай палітыкі.

Арганізатары канферэнцыі прапануюць кандыдатам прадставіць новыя навуковыя даследаваньні па адной з наступных тэмаў:
-   праблемы адзінай грашова-крэдытнай палітыкі пры дэцэнтралізацыі фіскальнай палітыцы;
-   уплыў фіскальнай палітыкі на цэны і выпуск прадукцыі;
- уплыў фіскальнай палітыкі на перадатачны механізм грашова-крэдытнай палітыкі (напрыклад, банкаўскія балансы ва ўмовах крэдытаваньня);
-   дзяржаўны доўг, эканамічны рост і грашова-крэдытная палітыка;
-   узаемадзеянне фіскальнай і манетарнай палітыкі падчас крызісу (напрыклад, ўплыў нестандартных мер грашова-крэдытнай палітыкі).

Аўтары лепшых прац будуць запрошаны да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі. Арганізатары мерапрыемства кампенсуюць усе транспартныя выдаткі. Чакаецца, што ўдзельнікі з нацыянальных цэнтральных банкаў і афіцыяльных інстытутаў самастойна пакрыюць свае выдаткі.

Заяўкі аб удзеле прымаюцца да 14 верасьня 2014 года. Падрабязнасьці ўмоваў даступныя па спасылцы.

Паводле adukacyja.info