Канферэнцыя для маладых журналістаў у Дэлі (Індыя)
Міжнародны цэнтр журналістаў прымае заяўкі на ўдзел у праграме «Здароўя жанчын, дзяцей і падлеткаў 2018» 11-14 снежня 2018 у Дэлі (Індыя). Гэтая новая праграма накіравана на павышэнне дасведчанасці пытанняў здароўя жанчын і дзяцей праз падвышэнне ўзроўню веды і навыкаў маладых журналістаў. Арганізатары аплочваюць авія-пералёт, пражыванне і харчаванне. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 21 жніўня 2018.
Неабходна зарэгістравацца анлайн і дадаць кароткае відэа (15-30 секунд), у якім растлумачыць чаму менавіта вы - ідэальны кандыдат для гэтай праграмы. Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]
У праграме прымуць удзел 25-30 маладых міжнародных журналістаў/к і каля 1200 партнёраў, чыя праца накіравана на падтрымку здароўя жанчын, дзяцей і падлеткаў. Удзельнікі і ўдзельніцы таксама будуць мець магчымасць падзяліцца сваёй гісторыяй на тэмы здароўя і як дзяржаўныя медыцынскія ўстановы могуць супрацоўнічаць з журналістамі. Здароўе жанчын, дзяцей і падлеткаў вызначае поспех наступных пакаленняў. Удзельнік і ўдзельніцы гэтай праграмы змогуць згуляць важную ролю ва ўзняцці дадзеных пытанняў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прафесійны журналіст, якому яшчэ не споўнілася 30 гадоў, які мае вопыт асвятлення пытанняў здароўя жанчын, дзяцей і падлеткаў;
- прымаюцца заяўкі ад журналістаў і кандыдатаў, якія маюць досвед выступу перад аўдыторыяй;
- мова форум - англійская, французская і іспанскі;
- студэнты не могуць падаваць заяўку.
Крыніца: icfj.org