Камунікацыя з улікам гендэру. Семінар у Мінску
пан, 2016-04-11 13:10
19 красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе семінар па пабудове камунікацыі ўнутры арганізацый (устаноў) з улікам гендэру.
Удзельнікі адукацыйнага мерапрыемства даведаюцца: што такое "гендэрна адчувальныя" зносіны, якім чынам будаваць камунікацыю з улікам гендэру і якія вынікі гэта дае.
Арганізатар мерапрыемства - Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый (Мінск).
Семінар пройдзе з 16:00 да 18:00.
Каб запісацца, неабходна даслаць ліст, пазначыўшы імя/прозвішча, назву Вашае арганізацыі (установы) на электронную скрыню: [email protected].
Арганізатары паведамяць адрас мерапрыемства. Даведкі па тэл.: (017) 392 21 53. Мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле OEEC.by.