Кампанія па ўсталяванні помніка Рыгору Барадуліну

Саюз беларускіх пісьменнікаў і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашаюць зрабіць унёсак для ўсталявання помніка народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну да 80-годдзя са дня яго народзінаў.

Помнік Рыгору Барадуліну за аўтарствам скульптара Мікалая Байрачнага плануецца ўсталяваць на радзіме паэта - у мястэчку Ўшачы Віцебскай вобласці ў сакавіку 2015 года.

Далучыцца да агульнай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна: ААТ “Беларусбанк” філіял 514 код 614 УНП 100420079, код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039), атрымальнік: Кліміна Дамініка Канстанцінаўна (прызначэнне плацяжу – "добраўпарадкаванне пахавання").
Ажыццявіць плацёж можна ў касе банка, праз інфакіёск ці з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу (радзел "Плацяжы", "Адвольныя плацяжы", "Плацёж па рэквізітах").

Рыгор Барадулін (1935-2014) - народны паэт Беларусі, эсэіст, перакладчык, даследчык мовы, ганаровы віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтру, ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна.

Паводле Lit-bel.org.