Камандная і праектная праца анлайн: майстар-клас ад Лічбавай майстэрні
чцв, 2018-02-08 09:58
Сустрэча па тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн грамадскімі арганізацыямі адбудзецца 17 лютага (пачатак 10:50) на пляцоўцы eventspace.by (Кастрычніцкая, 16А). Сустрэча можа быць карысна грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн, актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды, а таксама валанцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм. Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, трэба зарэгістравацца.
План сустрэчы:
- Анлайн роля праектнага менеджэра Лічбавай майстэрні.
- Асноўныя функцыі Trello для праектнага менеджэмэнта.
- Разглядаем магчымасці картак Trello
- Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі для аптымізацыі руціны (slack, github, zapier).
- Эканомім час. Што такое шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.
- Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.
- Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).
- Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.
- Блок “Пытанні-адказы”.
Крыніца: it.falanster.by