Каманда Heta Belarus Dzietka шукае валанцёраў для ўдзелу ў краўдфандынгавай кампаніі па ТРЭВЕЛ ГАЙДЗЕ

Каманда Heta Belarus Dzietka шукае двух валанцёраў або валанцёрак для дапамогі ў правядзенні краўдфандынгавай кампаніі для  ТРЭВЕЛ ГАЙДА па Мінску і Беларусі!
 Камандзе патрэбная, Ваша дапамога, калі:

  • у Вас ёсць досвед у маргетынгу/PR ці вы вывучаеце гэта на апошніх курсах універсітэта;
  • Вы хочаце атрымаць бясцэнны вопыт у карўдфандынге, развіцці стартапа і праектным менэджменце;
  • Вы ініцыятыўны (-ая) і адказны (-ая);
  • Вы гатовыя да актыўнай дзейнасці на працягу двух месяцаў з сакавіка па канец красавіка.

У выпадку паспяховай кампаніі валанцёраў чакае прыемны фінансавы бонус.
Калі Вы жадаеце нам дапамагчы, калі ласка, запоўніце анкету да 18:00 21 лютага 2017 г. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас: [email protected].