Калумбійскі ўніверсітэт: Праграма па абароне правоў чалавека (ЗША)

Інстытут вывучэння правоў чалавека пры Калумбійскім універсітэце (ЗША) прапануе адукацыйную праграму ў галіне абароны правоў чалавека для навучэнцаў розных прафесій: медыкаў, юрыстаў, журналістаў, выкладчыкаў, сацыяльных работнікаў, грамадскіх арганізатараў, г.д.

Праграма HRAP (Human Rights Advocates Program) уключае разнастайныя заняткі: трэнінгі, семінары, сустрэчы з палітыкамі і фундатарамі.

Удзельнікі праграмы падзеляцца сваім досведам, крытычна асэнсуюць стратэгіі сваёй працы і пачнуць планаваць будучыя кампаніі.

Прадугледжана стыпендыя для ўдзельнікаў праграмы на пакрыццё асноўных выдаткаў, арганізатары намагаюцца забяспечыць поўнае фінансаванне пражывання, навучання, транспартных выдаткаў.

Дэдлайн - 31 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле IJnet.org