Калумбійскі ўніверсітэт: Курс па асвятленні канфліктаў (ЗША)
Дасведчаныя журналісты, якія жадаюць даведацца больш пра спецыфіку асвятлення крызісных сітуацый і канфліктаў, запрашаюцца на стажыроўку па праекце факультэта журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта "Dart Center for Journalism & Trauma".
Навучанне пройдзе з 18 па 23 студзеня 2016 года ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Йорку (ЗША). Стыпендыя імя Охберга пакрывае кошт паездкі, пражывання, харчавання і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у адукацыйнай праграме.
На стажыроўку будуць выбраны 10-15 журналістаў. 1-тыднёвая праграма навучання ўключае семінары, інфармацыйныя брыфінгі, дыскусіі з вядучымі экспертамі ў галіне псіхічнага здароўя і інш. і калегамі-журналістамі.
Дэдлайн - 28 верасня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.