Калейдаскоп прафесій - сустрэча БАСС для школьнікаў і студэнтаў (Мінск)
пан, 2016-10-31 14:25
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) запрашае школьнікаў і студэнтаў на сустрэчу "Калейдаскоп прафесій", якая пройдзе ў Мінску 5 лістапада 2016 года.
Госці сустрэчы пазнаёмяцца з прафесіяналамі і даведаюцца пра іх гісторыі прафесійнага шляху. Тэмы для абмеркавання: працоўны дзень, звычкі "профі", паглыбленне ў прафесію, інш.
Патрабаванне да ўдзельнікаў мерапрыемства - узрост 14-17 год.
Удзел платны.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Старынаўская, 15. Пачатак сустрэчы - а 15-й.
Запіс на сустрэчу ідзе да 3 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут.
Крыніца: Aboss.by