Калектыўны зварот па паляпшэнні ўмоў падаткаабкладання для НКА

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» запрашае грамадскія арганізацыі далучыцца да калектыўнага звароту па змене падатковага заканадаўства ў дачыненні да НКА. Прапановы, падрыхтаваныя экспертамі, будуць накіраваны ў Міністэрства фінансаў, Міністэрства па падатках і зборах і Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці 29 верасня 2017 года, так як да 30 верасня Міністэрства фінансаў уносіць змены ў Падатковы кодэкс.

Далучыцца да звароту можа любая зарэгістраваная ў Беларусі некамерцыйная арганізацыя. Падпісаць дакумент неабходна кіраўніку арганізацыі альбо іншай упаўнаважанай асобе, пры гэтым неабходна ставіць пячатку. Падпісаць калектыўны зварот можна ў офісе акта (Мінск, праспект Машэрава 25, офіс 323) 28 верасня з 10 да 19 гадзін і 29 верасня з 10 да 15 гадзін.

Падрабязнасці пра змены, якія прапаноўваюцца, можна паглядзець тут.

Крыніца: actngo.info