Каледж Еўропы: Праграма для выпускнікоў універсітэтаў
аўт, 2015-10-27 15:40
Каледж Еўропы прапануе выпускнікам універсітэтаў з краін Еўрапейскай палітыкі суседства ўдзел у стыпендыяльных праграмах у Бельгіі і Польшчы ў 2016-2017 навучальным годзе.
Запрашаюцца выпускнікі з Алжыра, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Украіны, Егіпта, Грузіі, Ізраіля, Іарданіі, Лівана, Лівіі, Малдовы, Марока, часткова прызнанай Дзяржавы Палестыны, Сірыі, Туніса.
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі на навучанне, пражыванне, харчаванне і дарогу. Пачатак прыёму заявак - 1 лістапада. Дэдлайн - 20 студзеня 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле СolEurope.eu.