Juventafest - міжнародны фестываль тэатраў старэйшай школы

Асноўная мэта фестывалю, які адбудзецца 13-17 верасня ў Босніі і Герцагавіне - даць вучням старэйшай школы адукацыю ў сферы тэатральнага мастацтва, сабраць разам групы моладзі, якія працуюць у тэатры ў розных краінах свету, даць ім магчымасць падзяліцца вопытам. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і поўнае забеспячэнне ўдзельнікаў падчас фестывалю. Удзельнікі самі пакрываюць транспартныя выдаткі. Прызы: лепшая пастаноўка атрымае Гран-пры, спецыяльныя прыз журы. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 траўня 2018.

У фестывалі могуць удзельнічаць:

  • вучні старэйшай школы, узростам ад 14 да 19 гадоў;
  • тэатральныя студыі і школы, у якіх прымаюць удзел вучні старэйшай школы (калі некаторыя ўдзельнікі падчас правядзення фестывалю скончылі школу і паступілі ў вышэйшую навучальную ўстанову, яны ўсё роўна могуць удзельнічаць у фестывалі);
  • усе ўдзельнікі, якія знаходзяцца на сцэне (акцёры, хоры, танцавальныя калектывы, музыканты) - павінны быць ва ўзросце старшакласнікаў (14 - 19 гадоў). Пажадана, каб дапаможныя працы (сцэнографы, музыка, асвятленне, касцюмы, візаж і інш.) таксама выконваліся старшакласнікамі.
  • Для ўдзелу ў фестывалі будуць адабраны 8 пастановак!


Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць анлайн заяўку, і адправіць DVD запіс прадстаўлення, ці даць спасылку на пастаноўку ў Vimeo або Youtube. Пастаноўка павінна быць не менш за 30 хвілін. Зняць пастаноўку неабходна з адной кропкі і не рэдагаваць! Калі мова пастаноўкі не англійская - неабходна дадаць субтытры на англійскай.

Усе пытанні адносна фестывалю можна адпраўляць на англійскай мове на [email protected].

Крыніца: juventafest.ba