IV Міжнародны летнік беларусістыкі
IV Міжнародны летнік беларусістыкі адбудзецца ў Мінску 20.08. – 01.09.2018. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Заяўкі на ўдзел даслаць да 30 траўня 2018 года на адрас: [email protected].
Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўра. Для беларусаў замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра. Праезд, харчаванне, пражыванне (10–15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў.
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА
Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў.
Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.
Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый.
КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА
Наведванне музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.
Крыніца: nihe.bsu.by