IT-валанцёрства для грамадскіх ініцыятыў (Беларусь)
пан, 2016-08-08 15:48
Каманда "Лічбавай майстэрні" (Беларусь) прапануе валанцёрскую падтрымку беларускім грамадскім ініцыятывам, арганізацыям ды суполкам.
Валанцёры аказваюць некамерцыйным арганізацыям наступную дапамогу:
- стварэнне/ўдасканаленне сайта;
- пераклад анлайн-сервіса на беларускую мову;
- стварэнне лагатыпа, афішы, постэра, дызайну сайта;
- выпраўленне "багаў" на сайце;
- навучанне карыстанню вэб-сервісамі і сеціўнымі прыладамі, інш.
Каб замовіць валанцёрскую падтрымку, неабходна запоўніць анлайн-анкету, у якой трэба сфармуляваць неабходныя патрэбы. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.
Паводле Adukacyja.info.