Інтэрнэт-журналістыка: Стыпендыі для аўтараў інавацыйных праектаў (ЗША)
Журналісты, якія асвятляюць тэмы бізнэсу, тэхналогій, а таксама рэдактары запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе стыпендый у Гарвардзе.
Фундацыя Немана для журналістаў і Цэнтр Беркмана па развіццю Інтэрнэту і грамадства прадастаўляюць мінімум адно месца для стажора, які цягам году будзе праводзіць даследванні ў галіне інавацый і журналістыкі.
Кандыдаты мусяць прадставіць праект па інавацыях у галіне лічбавай журналістыкі. Прыкладамі такіх праектаў могуць быць прапановы аб новых крыніцах даходаў для журналістыкі, стварэнні новых інструментаў, даследванне мадэляў спажывання навін.
Звычайны памер стыпендыі - 65 тысяч даляраў ЗША. Акрамя стыпендыі стажору будуць аплочаны жытло, дагляд за дзіцём, медыцынская страхоўка.
Заяўкі прымаюцца да 1 снежня 2014 года.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.