Інтэрнатура ў Інтэрполе (Францыя, Сінгапур)
Інтэрпол прапануе інтэрнатуру для замежных студэнтаў з краін-сябраў арганізацыі.
Тэрмін стажыроўкі можа складаць ад 2-х да 11-ці месяцаў. Кандыдаты мусяць абраць тры з асноўных сфераў дзейнасці арганізацыі: камунікацыі, канферэнцыі, фінансы, агульныя сервісы, персанал, інфармацыйныя тэхналогіі, міжнароднае супрацоўніцтва і развіццё, прававыя пытанні, даследаванні і інавацыі, спецыялізаваныя злачынствы, праца сакратарыята, стратэгічнае планаванне і палітыка арганізацыі, трэніроўкі і адукацыя, пераклад і сусветны комплекс для інавацый / кіберзлачынствы.
Штомесячная стыпендыя складае 550 еўра (у разліку на праходжанне інтэрнатуры ў Ліёне).
На момант падачы заяўкі кандыдаты мусяць навучацца ў акрэдытаванай навучальнай установе альбо яе скончыць ня больш за 6 месяцаў назад.
Кандыдаты мусяць свабодна валодаць ангельскай мовай.
Дэдлайн - 31 снежня 2015 года. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле YouthOp.com.