Інтэрнатура ў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН
пят, 2016-05-06 12:35
Студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў запрашаюцца да ўдзелу ў праграме інтэрнатуры ў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO). Штомесячная стыпендыя інтэрна складае 700 даляраў ЗША. Стажыроўку можна прайсці ў штаб-кватэры арганізацыі і краінавых офісах.
Кандыдаты мусяць валодаць адной з працоўных моў арганізацыі (ангельскай, французскай або іспанскай). Веданне дадатковых моў (рускай, арабскай, кітайскай) ёсць перавагай.
Зацікаўленыя кандыдаты мусяць зарэгістравацца ў сістэме iRecruitment, дадаць матывацыйны ліст і падаць заяўку на вакансію "IRC3038: Call for Interest: Internship Programme". Дадатковая інфармацыя - тут.
Паводле Mladiinfo.eu.