Інтэрнатура ў Google (Паўднёвая Карэя)
пан, 2015-12-28 09:00
Google прапануе аплочваемую інтэрнатуру ў Паўднёвай Карэі распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Запрашаюцца студэнты, аспіранты, дактаранты ў галіне кампутарных навук.
Падаць заяўку могуць кандыдаты з любой краіны свету.
Тэрмін стажыроўкі - 12-14 тыдняў - з сакавіка па чэрвень 2016 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навыкі працы C++, Java і/альбо Python,
- знаёмства з TCP/IP і сеціўным праграмаваннем,
- веданне Unix/Linux і Windows і API,
- досвед працы з сістэмамі праграмнага забеспячэння і алгарыфмамі і г.д.
Дэдлайн - 30 студзеня 2016 года. Поўнае апісанне ўмоў падачы заяўкі - на гэтай старонцы.
Паводле YouthOp.com.