Інтэрнатура для медыкаў у Францыі

Медыкі з краін, якія не з'яўляюцца сябрамі Еўразвязу, могуць прайсці інтэрнатуру ў Францыі ў 2016-2017 акадэмічным годзе.

Кандыдатаў, якія паспяхова пройдуць адмысловыя тэсты, чакае іспыт, які ладзіцца 8 снежня 2016 года ў горадзе Рюнжы (Францыя).

Амбасада Францыі ў Беларусі звяртае ўвагу, што адбор па конкурсе вельмі пільны, для суіскальнікаў з замежных краін у інтэрнатуры прадугледжана ўсяго 2 месцы.

Прыём заявак ажыццяўляецца праз Аддзел супрацоўніцтва і культуры Амбасады Францыі ў Беларусі з 1 па 31 сакавіка 2016 года. Са спісам неабходных дакументаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

 

  

 

 

Крыніца AmbaFrance-by.org.