International Student: Відэаконкурс пра вандроўкі

International Student (ЗША) ладзіць для студэнтаў відэаконкурс пра вандроўкі.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросце ад 18 год з усяго свету.

Калі Вы зараз навучаецеся за межамі сваёй краіны, Ваша відэа мусіць распавесці пра вандроўку, якую Вы хочаце здзейсніць. Калі Вы атрымліваеце адукацыю ў роднай краіне, Ваша відэа мае расказаць пра навучанне за мяжой, якое вы жадаеце атрымаць. Гран-пры конкурсу - грашовая прэмія ў 4 тыс. даляраў ЗША. Прадугледжаны прыз глядацкіх сімпатый ды інш.

Патрабаванне да відэа - не больш за 5 хвілін.

Крытэры для адзнак журы: арыгінальнасць, творчы падыход, якасць вдэа, зацікаўленасць у падарожжы. З відэаролікамі пераможцаў мінулага года можна пазнаёміцца тут.

Дэдлайн - 14 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле IJnet.org