Interhistory: Курс па мэнэджмэнце культурнай спадчыны ў Віцебску
пан, 2015-03-16 09:28
Увесну 2015 года ў Віцебску пройдзе навучанне па адукацыйным курсе "InterHistory" для мэнэджэраў культурнай спадчыны. Курс прызначаны для моладзі (16-28 гадоў), у яго межах адбудуцца лекцыі і семінары спецыялістаў у сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
Заняткі ладзяцца па ўікэндах. Пасля заканчэння курсу запланавана рэалізацыя ўласных праектаў.
Колькасць удзельнікаў курсу абмежаваная. Кандыдаты мусяць падаць заяўку да 23:59 19 сакавіка 2015 года на е-мэйл: [email protected].
Змест заяўкі:
- Прозвішча, імя.
- Дата нараджэння.
- Месца вучобы (працы), від дзейнасці.
- Спасылка на профіль Facebook / Укантакце.
- Нумар мабільнага тэлефона.
- Е-мэйл.
- Аповед (4-7 сказаў) пра тое, навошта Вам патрэбны ўдзел у курсе.
- Досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці).
Навучанне прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на эл. пошту: [email protected].
Паводле Ampby.org.