Intercamp: Летнік міжнародных камунікацый (Беларусь)
Офіс прасоўвання ініцыятыў (Беларусь) прапануе ўдзел для падлеткаў у летніку міжнародных камунікацый "Intercamp". Навучанне ў летніку скіравана на развіццё навыкаў міжнародных зносін у англамоўным асяроддзі. "Intercamp" пройдзе з 23 па 31 ліпеня 2015 года ў Валожынскім районе (Беларусь).
Праграма складаецца з блокаў:
- "Школа маладога дыпламата",
- "Практыкум па талерантнасці".
Заняткі ўключаюць развіццё навыкаў лідарства, публічных прамоў, міжкультурнага дыялогу, перамоў на ангельскай мове, працы ў камандзе.
Запрашаюцца падлеткі 13-17 гадоў. Унёсак удзельніка складае 180 еўра (у бел. руб. па курсе Нацбанка Беларусі на дзень аплаты).
У праграму навучання ўключаны:
- культурныя вечарыны "Маладая Еўропа",
- ART-майстэрня,
- гульня "English Мова",
- фэст "Маладая Беларусь",
- спартыўнае арыентаванне.
У працы летніку прымуць удзел міжнародныя валанцёры Офіса прасоўвання ініцыятыў. Працоўныя мовы: руская, беларуская, ангельская. Месца правядзення: база адпачынку "Галактыка", Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
Дэдлайн - 20 красавіка 2015 года. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (29) 395 85 02, альбо праз е-мэйл: [email protected].
Паводле NGO-OIP.by.