Інтэракцыя шукае піяр-спецыяліста (Беларусь)

Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя" шукае піяр-спецыяліста для працы ў Мінску ва ўмовах поўнай занятасці.

У абавязкі ўваходзяць:

- падрыхтоўка медыяматэрыялаў і прэс-рэлізаў;

- напісанне навін для сайту арганізацыі;

- мадэрацыя Фэйсбук-старонкі арганізацыі і прамоўцыя ў сацыяльных сетках;

- распрацоўка планаў па камунікацыі;

- падрыхтоўка канферэнцый, семінараў, фестываляў і г.д.;

- камунікацыя з медыя;

- прадстаўніцтва фонду на мерапрыемствах;

- распрацоўка паліграфічных матэрыялаў арганізацыі;

Кандыдаты мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай, мець кантакты СМІ. Вітаецца досвед валанцёрства/працы ў недзяржаўнай арганізацыі.

Спецыяліст мае быць здольным напісаць прэс-рэліз за 45 хвілін і перакласці яго на ангельскую мову.

Прадугледжаны камандзіроўкі па Беларусі (раз на месяц).

Рэзюмэ неабходна даслаць на е-мэйл: [email protected]. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: (029) 706 73 11. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле Interakcia.