Інтэнсіўны трэнінг для студэнтаў, якія цікавяцца журналістыкай (Шатландыя)

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у трэнінгу Future News Worldwide, які пройдзе ў сэрцы Шатландыі 2-8 ліпеня. Future News Worldwide - партнёрская праграма брытанскага савета і буйных сусветных медыя арганізацый. Мэта праграмы - навучыць, пазнаёміць маладых журналістаў з усяго свету. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі, дэдлайн - 28 лютага.

Трэнінг разлічаны на 100 таленавітых, матываваных і актыўных журналістаў-студэнтаў. Трэнінг пройдзе ў парламенце Шатландыі з 5 па 6 ліпеня 2018. Удзельнікі пройдуць эксклюзіўнае навучанне ад сусветна вядомых рэдактараў, рэпарцёраў, пісьменнікаў і даведаюцца як выдаўцы выкарыстоўваюць тэхналогіі для пошуку і ажыўлення гісторый.

Арганізатары аплочваюць:

  • авія-пералёт у аэрапорт Эдынбурга і назад;
  • кошт візы;
  • пражыванне;
  • харчаванне.

 

Пражыванне і авія-квіткі браніруюць арганізатары трэнінгу. Удзельнікі наяўных не атрымаюць.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты, якія вельмі цікавяцца журналістыкай;
  • узрост кандыдата: 18 - 25 гадоў на 1 ліпеня 2018;
  • студэнты могуць навучацца на любой праграме бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры Ва ўніверсітэце або любой вышэйшай навучальнай установе;
  • неабходна ведаць англійскую мову (IELTS 6,5 або эквівалент);
  • кандыдаты, якія прымалі ўдзел у праграме Future News Worldwide папярэдніх гадоў не могуць падаваць заяўку;
  • кандыдат павінен прысвяціць сябе журналісцкай дзейнасці;
  • патрабуецца прысутнасць на ўсёй праграме трэнінгу з 2 па 8 ліпеня 2018.

 

Заяўка падаецца анлайн. У выпадку ўзнікнення тэхнічных цяжкасцяў з падачай заяўкі, звярніцеся да арганізатараў - [email protected]

Крыніца: britishcouncil.org