Інтэнсіўны трэнінг Connected Fashion Challenge (Берлін)

Connected Fashion Challenge - інтэнсіўны чатырохтыднёвы трэнінг (3-28 чэрвеня, 2019), які збярэ 20 наватараў/к, якія працуюць у розных сферах з мэтай стварыць калекцыю моднай вопраткі, калекцыя аб'яднае тэхналогіі і пашырыць магчымасці. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі. Прымаюцца заяўкі да 24 сакавіка 2019 ад кандыдатаў і кандыдатак, якіх цікавіць - мода, IT/тэхналогіі, маркетынг, сацыяльныя сеткі, грамадства, псіхалогія, дызайн, інавацыі, прадпрымальніцтва, бізнес, раздробны гандаль. Неабходна ведаць ангельскую мову.

На працягу гэтых 4-х тыдняў удзельнік/цы пройдуць усе этапы стварэння калекцыі: ад ідэі да рэалізацыі з мэтай дасягнення пэўнага выніку - калекцыі, якая аб'яднае тэхналогіі і моду і такім чынам пашырыць магчымасці і аб'яднае супольнасці новым спосабам.

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі:

  • кошт навучання
  • транспартныя выдаткі ў Берлін і назад
  • пражыванне
  • таксама ёсць магчымасць выплаціць абмежаваную колькасць невялікіх стыпендый

 

Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
 

  • распрацаваць канкрэтны прадукт, які будзе выпушчаны пасля праграмы;
  • пазнаёміцца ​​з аднадумцамі і завесці патрэбныя знаёмствы;
  • магчымасць працаваць разам з міжнароднымі экспертамі з сферы вашага цікавасці.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх сфер, культур і таварыстваў, кандыдаты/кі, якіх цікавіць - мода, IT / тэхналогіі, маркетынг, сацыяльныя сеткі, грамадства, псіхалогія, дызайн, інавацыі, прадпрымальніцтва, бізнес, раздробны гандаль;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.


Для заяўкі неабходна падрыхтаваць:

  • відэа працягласцю не больш за 60 секунд, у якім прадставіць сябе;
  • спасылку на дакумент, які можа ўзмацніць вашу заяўку.

 

Крыніца: thedoschool.com