Інтэнсіў па арт-актывізму: Тэхнікі. Методыкі. Практыкі

23-24 снежня | Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі (вул. Кастрычніцкая, 19б) адбудзецца інтэнсіў па арт-актывізму: Тэхнікі. Методыкі. Практыкі. У рамках практычных майстэрняў па арт-актывізму ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць пазнаёміцца ​​з арт-практыкамі Украіны і Беларусі, а таксама паспрабуюць сябе ў ролі стваральнікаў творчых прадуктаў: ​​прымуць удзел у чыткі п'есы, папрацуюць з тэкстам/выявай у вышыўцы, на практыцы пазнаёмяцца з ярнбомбінгам , а таксама даведаюцца, як стварыць свой гендэрны/фем/квір відэапраект.

Удзельніцы:
Кааператыў «Швемы» (Украіна)
Лекцыя аб краўтывізме і воркшоп па працы з адзеннем, тэкстамі і малюнкамі.

Марыям Агамян (Украіна)
Майстэрня па дакументальнаму тэатру.

Teмa VIDOS (Беларусь)
Прэзентацыя «VIDOSы і гумар як барацьба з дыскрымінацыяй».

Zabombi (Беларусь)
Ярнбомбінг у Беларусі, ці як стрэліла гармата. Прэзентацыя праекта і практычны майстар-клас.

Абавязковая рэгістрацыя. Іншагароднім удзельнікам і ўдзельніцам аплачваецца праезд і пражыванне. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках гендэрнага модуля ECLAB-2017.

Больш падрабязнасцей аб мерапрыемстве ў Facebook.

Крыніца: eclab.by