Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар «Круглае возера - 2018»

Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар «Круглае возера - 2018»: ад дыскрымінацыі да інклюзіі пройдзе з 4 па 14 жніўня 2018 года на беразе возера ў адным з маляўнічых месцаў Беларусі. Дастаўку ўдзельнікаў і ўдзельніц з Мінска да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары лагера. Анкеты-заяўкі прымаюцца да 20 ліпеня 2018.

 

Запрашаюцца маладыя людзі ад 18-35 гадоў, у тым ліку і тыя, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні, правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым лагеры-семінары «Круглае возера 2018».

«Круглае возера 2018» - гэта маленькае жыццё ў лесе, на беразе возера, удалечыні ад гарадской мітусні. Гэта «адкрытая прастора», дзе дзейнічаюць толькі тыя правілы, якія маладыя людзі ўсталёўваюць для сябе самі. Варта аднойчы пабываць у лагеры «Круглае возера», каб зразумець, што для кожнага, хто не баіцца адказнасці, умее адстойваць свае інтарэсы і пры гэтым лічыцца з меркаваннем, хто адкрыты для зносін, шчырых эмоцый і новых уражанняў - не існуе ніякіх перашкод або абмежаванняў.

Крыніца: rrby.org