Інтэграцыйны летнік "Круглае возера 2015"
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Розныя-Роўныя" запрашае на інтэграцыйны летнік для людзей з інваліднасцю "Круглае возера 2015", які пройдзе 18-28 ліпеня 2015 года бліз Плешчаніц (Мінская вобласць, Беларусь).
На летнік запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў.
Арганізатары забяспечваюць транспарт, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў летніку.
Трэнінг-праграма скіравана на:
- выкарыстанне патэнцыялу кожнага ўдзельіка падчас каманднай працы,
- прыманне іншых людзей без стэрэатыпаў,
- прыняцце рашэнняў з улікам наступстваў,
- вырашэнне канфліктных сітуацыяў,
- ініцыятыўнасць і выражэнне меркавання,
- арганізацыю ўласнага вольнага часу.
Жадаючыя прыняць удзел мусяць даслаць запоўненую анкету не пазней за 6-га ліпеня 2015 года на е-мэйл: [email protected]. З правіламі ўдзелу і праграма летніку можна азнаёміцца тут. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (029) 555 68 38 (МТС), (017) 242 07 67 (тэл./факс).
Паводле Rrby.org.