Інстытуты па амерыканістыцы ў ЗША, прысвечаныя грамадзянскай супольнасці
Летні інстытут у ЗША для студэнтаў/к і лідараў/к - кароткатэрміновыя акадэмічныя праграмы. Мэта праграмы - даць лідарам сярод студэнтаў(к)-бакалаўраў больш глыбокае разуменне ЗША і паляпшэнне лідарскіх навыкаў. Арганізатары аплочваюць асноўныя выдаткі, уключаючы транспартныя, пражыванне, харчаванне. Для Беларусі даступныя праграмы па сацыяльным прадпрымальніцтве. Працягласць праграмы - 5 тыдняў. Заяўкі прымаюцца да 8 студзеня 2019.
Праграма складаецца з серыі семінараў і дыскусій, лекцый, прэзентацый. Навучальныя мерапрыемствы разбавяць навучальныя паездкі, экскурсіі, лідарскія мерапрыемствы, валанцёрская дзейнасць. Кожны інстытут разлічаны на 20 удзельнікаў/ц.
Праграма складаецца з 4-х тыдняў рэзідэнцыі і навучання і 1 тыдня - навучальнага туру ў іншы раён ЗША. У перыяд рэзідэнцыі ўдзельнікі/цы таксама возьмуць удзел у адукацыйных і культурных мерапрыемствах за межамі класа. Акадэмічная праграма складаецца з: уцягнутасці ў грамадзянскую супольнасць, даследавання грамадзянскай супольнасці ў ЗША, даследавання такіх тэм: грамадзянства, пабудова грамадства, эканамічнае развіццё, масавы актывізм, палітычнае лідарства, валанцёрства.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 18 - 25;
- студэнты/кі праграм бакалаўрыяту, якім яшчэ навучацца мінімум 1 семестр;
- дэманстрацыя лідарства праз акадэмічную працу, працу ў грамадстве;
- уменне чытаць, пісаць і гаварыць на англійскай мове;
- мець мінімум ці не мець наогул вопыту падарожжаў або навучання ў ЗША;
- грамадзяне і сталыя жыхары ЗША не могуць падаваць заяўку;
- адпаведнасць патрабаванням візы J-1.
Кандыдаты/кі павінны разумець, што гэта інтэнсіўная акадэмічная праграма і яны павінны прымаць удзел ва ўсіх лекцыях і мерапрыемствах праграмы. Удзельнікам/цам не дазваляецца пакідаць інстытут для сустрэчы са сваякамі або сябрамі.
Крыніца: exchanges.state.gov