Інстытут Пойнтэра (ЗША) ладзіць для журналістаў вэбінар па рэдагаванні

15 верасня 2016 года Ўніверсітэт навін - сеціўны праект Інстытута Пойнтэра (ЗША) - ладзіць для журналістаў вэбінар "Лепшыя анлайн-рэсурсы для рэдагавання". На вэбінар запрашаюцца журналісты, якія цікавяцца атрыманнем інфармацыі праз лепшыя бясплатныя ці танныя сайты, у праверцы фактаў і даведках. Удзельнікі даведаюцца, як "слушна" выкарыстоўваць Вікіпедыю, анлайн-слоўнікі і стаць майстрам у працы з рэсурсам Google.

Удзел у вэбінары платны. Пачатак - а 21-й гадзіне па мінскім часе.

Вядоўца занятка - Нік Джангман, кіраўнік студэнцкага медыя Ўніверсітэта штата Аклахома. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.