Інстытут імя Гётэ: Вакансія ў Мінску

Інстытуту імя Гётэ ў Мінску патрабуецца супрацоўнік(ца) рэцэпцыі.

Патрабаванні да кандыдата/кандыдаткі:

- упэўненае валоданне нямецкай (добрае успрыманне на слых), рускай і беларускай мовамі ў вуснай і пісьмовай форме,

- досвед працы ў сферы паслуг, ветлівае стаўленне да кліентаў,

- уменне працаваць з сучаснай офіснай тэхнікай,

- валоданне навыкамі працы ў Word, Excel, Outlook, Internet,

- падрыхтаванасць да гнуткага працоўнага графіку,

- здольнасць працаваць у камандзе і наяўнасць сацыяльных кампетэнцыяў,

- здольнасць браць удзел у праграмах павышэння прафесійнай кваліфікацыі, інш.

Службовыя абавязкі:

  • праца на рэцэпцыі (руская, беларуская і нямецкая мовы),
  • праца з паштовымі адпраўленнямі,
  • нагляд за тэхнічнымі прыборамі,
  • вядзенне архіва рэцэпцыі
  • агульная офісна-арганізацыйная праца.

Працаўладкаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Вакансія ўключае:

  • 20 працоўных гадзін у тыдзень (з панядзелка па пятніцу з 18 да 22 гадзін),
  • працоўны дагавор тэрмінам 2 гады (з магчымасцю працягу),
  • камфортную працоўную атмасферу.

Кандыдаты мусяць у электроннай форме даслаць CV, рэкамендацыйныя лісты (у выпадку іх наяўнасці), дыпломы/пасведчанні кіраўніку адміністрацыі Інстытуту імя Гётэ ў Мінску Аляксандру Несцяровічу на е-мэйл: [email protected].

Дэдлайн - 15 верасня 2015 года.

Паводле Goethe.de.