Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на выставу постэраў пра нямецкія вынахоніцтвы

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на выставу постэраў "Краіна вынаходнікаў - Германія".

Выстава постэраў на нямецкай мове прысвечана прыродазнаўчым вынаходніцтвам з Германіі, якія "ўскалыхнулі свет".

Новая выстава плакатаў Інстытута імя Гётэ дае магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі адкрыццямі і зазірнуць у будучыню. Тэмы экспазіцыі: інфарматыка, энэргія, мабільнасць, камунікацыя, медыцына, оптыка і сыравіна. Дапаўненнем да выставы плакатаў служыць вэбсайт "Erfinderland" з гульнямі, фільмамі і матэрыяламі для заняткаў нямецкай мовай, а таксама інфармацыя пра вучобу і навуковыя даследаванні ў Германіі.

Выстава працуе з 9 да 18 гадзін па 20 снежня 2016 года па адрасе: вул. Веры Харужай, 25/3, 4 паверх, Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Уваход вольны.

Даведкі па тэл.: (017) 237 71 19, праз электронную скрыню: [email protected].

Паводле Goethe.de.