Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на вечар нямецкага кіно
18 сакавіка 2016 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае ўсіх ахвочых на бясплатны кінапрагляд лепшых нямецкіх фільмаў па версіі 10-га Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно ў Клермон-Феране (Францыя).
Пачатак кінасеансу - а 7-й гадзіне вечара.
Праграма кароткаметражных фільмаў з Германіі з’яўляецца вынікам нямецка-французскага сумеснага праекта "АГ Курцфільм" і Нямецкай асацыяцыі кароткаметражных фільмаў, кампаніі "Джорман філмз", Інстытута імя Гётэ ў Ліёне, кіраўніцтва фестывалю ў Клярмон-Феранэ, а таксама агенцтва "Курцфільмагентур Гамбург". З апісаннем фільмаў і праграмай кінапрагляду можна азнаёміцца тут.
Кінасеанс пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20, кінатэатр "Перамога".
Уваход вольны (квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра за гадзіну да сеансу).
З дадатковымі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (017) 237 71 19, е-мэйл: [email protected].
Паводле Goethe.de.